Знайсці
26.05.2016 / 11:0066РусŁacБел

У Жлобіне дзве школьніцы жылі з дарослымі мужчынамі: адна хутка стане мамай

У жаночую кансультацыю жлобінскай бальніцы звярнулася 15-гадовая навучэнка адной з гарадскіх школ. Акушэр-гінеколаг вызначыў 17—18 тыдняў цяжарнасці. Да высвятлення прычын будучага мацярынства падключыліся следчыя.

Аказалася, што школьніца са снежня 2015 па студзень 2016 года неаднаразова ўступала ў палавую сувязь з 20-гадовым жыхаром Жлобіна. У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа.

Яшчэ адна справа распачата ў дачыненні да 22-гадовага жыхара райцэнтра, што, як высветліла следства, жыў сумесна з другой школьніцай на працягу чатырох месяцаў.

За спакушэнне непаўналетніх абвінавачаным пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

***

Нагадаем, што ў вёсцы пад Светлагорскам не так даўно стала мамай 14-гадовая школьніца. Бацька дзіцяці — 27-гадовы мясцовы жыхар. Пра іх сувязь таксама стала вядома, калі дзяўчынка зацяжарыла і прыйшла на прыём да доктара.

Аднак нягледзячы на тое, што мужчына ад бацькоўства не адмовіўся і хацеў узаконіць свае адносіны з непаўналетняй сужыцелькай, замест ЗАГСа ён апынуўся спачатку ў СІЗА, а затым суд прысудзіў яго да трох гадоў калоніі.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031