Знайсці
26.05.2016 / 10:542РусŁacБел

Сезон беларускіх клубніцаў адкрыты

У клубнічнай сталіцы Беларусі — вёсцы Дварэц (Лунінецкі раён) — можна паласавацца першымі клубніцамі.

За літровы слоік просяць 50.000 рублёў. 

Пакуль клубніцаў няшмат. Як распавялі мясцовыя жыхары, якія гандлююць на Дварэцкім скрыжаванні, ягаду прадаюць ужо другі дзень.

Жанчына, што гандлюе, прызнаецца, што яе ратуе ранні гатунак. Які менавіта — не выдае.

— Дзеці, жанчыны цяжарныя купляюць і тыя, хто па трасе праязджае, — кажа прадавец.

Многія, з яе слоў, пакуль проста падыходзяць і пытаюцца цану.

media-polesye.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031