Знайсці
24.05.2016 / 08:08РусŁacБел

Егіпет абвергнуў адхіленне A320 ад курсу перад знікненнем з радараў

Самалёт A320 авіякампаніі EgyptAir, які пацярпеў крушэнне 19 мая, не адхіляўся ад курсу перад знікненнем з радараў. Пра гэта заявіў Associated Press кіраўнік Нацыянальнай службы паветранай навігацыі Егіпта Ехаб Азмі.

Паводле яго слоў, перад знікненнем з радараў самалёт не адхіляўся «направа або налева» і ішоў на звычайнай вышыні. «Гэты факт абясцэньвае заяву грэкаў аб тым, што паветранае судна раптам страціла вышыню перад знікненнем з радараў», - заявіў Азмі.

Ён падкрэсліў, што самалёт знік з радараў праз адну-дзве хвіліны пасля ўваходу ў раён дыспетчарскай службы Егіпта.

Раней улады Грэцыі заяўлялі, што, згодна з наяўнымі ў іх дадзенымі, перад знікненнем з радараў самалёт рэзка павярнуў налева, пасля чаго развярнуўся на 360 градусаў направа і хутка страціў вышыню.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031