Знайсці
19.05.2016 / 16:25РусŁacБел

У Міжземным моры знойдзеныя абломкі зніклага самалёта EgyptAir і целы пасажыраў

У Міжземным моры знойдзеныя абломкі зніклага самалёта EgyptAir, прыводзіць Reuters паведамленне грэчаскага дзяржаўнага тэлебачання.

Тэлеканал спасылаецца на крыніцы ў абаронных структурах Грэцыі, піша Слон. Удакладняецца, што абломкі — чырвоны і белы кавалкі пластыку — знайшлі ў 370 кіламетрах на поўдзень ад вострава Крыт.

Гэта знаходзіцца побач з тым месцам, адкуль раней удалося пачуць сігнал, што сыходзіў, як мяркуецца, ад самалёта, адзначае суразмоўца агенцтва.

Паводле дадзеных Al Arabiya, таксама знойдзена два целы, як мяркуецца, пасажыраў зніклага раней самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031