Знайсці
17.05.2016 / 12:463РусŁacБел

Электрацягнікі Мінск — Гомель пачнуць курсіраваць з 3 чэрвеня

З 3 чэрвеня Беларуская чыгунка ў рэжыме падкантрольнай эксплуатацыі адкрывае рух электрацягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа на ўчастку Гомель — Мінск — Гомель.

Цяпер час у шляху ад Мінска да Гомеля скароціцца з 3 гадзін 42 хвілін да 2 гадзін 59 хвілін.

Цягнікі № 707/708 Гомель — Мінск і 709/710 Гомель — Мінск, што абслугоўваюцца вагонамі лакаматыўнай цягі на першым этапе заменяць маторвагонным рухомым саставам вытворчасці кампаніі Stadler. Расклад цягнікоў будзе скарэктаваны.

Так, штодзённы цягнік №707 будзе адпраўляцца з Гомеля ў 7.00 і прыбываць у Мінск у 9.59.

У адваротным кірунку з Мінска цягнік №708 будзе адпраўляцца штодня ў 18.50 і прыбываць у Гомель у 21.49.

Цягнік №709 Гомель — Мінск будзе адпраўляцца з Гомеля па пятніцах і нядзелях у 14.36 і прыбываць у Мінск у 17.37.

Цягнік №710 Мінск — Гомель будзе адпраўляцца з Мінска па пятніцах і нядзелях у 11.00 і прыбываць у Гомель у 14.16. У шляху руху гэтага цягніка прадугледжаны прыпынкі па станцыях Бабруйск і Жлобін.

У першы рэйс 3 чэрвеня цягнік № 709 Гомель — Мінск адправіцца з Гомеля ў 14.36, а цягнік №708 з Мінска — у 18.50.

rw.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031