Знайсці
17.05.2016 / 12:19РусŁacБел

Пяць еўрапейскіх партнёраў «Газпрома» праз суд патрабуюць перагляду цэн

Пяць еўрапейскіх партнёраў «Газпрома» дамагаюцца ў судзе перагляду цэнаў на газ, вынікае са справаздачы расійскай кампаніі.

Цяпер расійская кампанія судзіцца з Shell Energy Europe, дацкай DONG Naturgas A/S, польскай PGNiG, турэцкай BOTAŞ Petroleum Pipeline Corporation і галандскай GasTerra.

У «Газпроме» адзначылі, што слуханні накуонт пазову DONG Naturgas пройдуць у кастрычніку-лістападзе 2016 года, а рашэнне па спрэчцы з PGNiG павінна быць вынесена не пазней за 31 ліпеня 2017 года. Перспектывы арбітражнага разбору з турэцкай BOTAŞ пакуль невядомыя — план павінен быць зацверджаны ў бліжэйшы час.

Довады Shell Energy Europe суд мае намер выслухаць толькі ў лютым 2018 года, а GasTerra запатрабавала судовага перагляду цэн у канцы сакавіка 2016 года і пазоў пакуль не разгледжаны.

У сваю чаргу, «Газпром» з'яўляецца ініцыятарам судовых разглядаў з «Нафтагазам», «Туркменгаз» і «Малдоўгаз». Разбору ў дачыненні да Кіева і Кішынёва датычацца спагнання запазычанасці за пастаўлены газ. З «Туркменгаз» сітуацыя ідзе інакш - расійская кампанія просіць перагледзець цэны, па якіх закупляе паліва ў Туркменіі. 

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031