Знайсці
17.05.2016 / 11:117РусŁacБел

У Беларусі ўсю інфармацыйную прадукцыю зараз трэ будзе маркіраваць «0+», «6+», «12+», «16+» і «18+»

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць дадатковыя меры па абароне дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю. Закон Рэспублікі Беларусь ад 11 траўня 2016 года № 362-З апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як паведамляе БЕЛТА, змены і дапаўненні ўносяцца ў законы аб правах дзіцяці, аб рэкламе, аб сродках масавай інфармацыі, аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, а таксама аб выдавецкай справе. Большасць паправак пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2017 года.

У прыватнасці, закон уводзіць маркіроўку інфармацыйнай прадукцыі з указаннем узроставай катэгорыі: «0+» (што азначае без абмежаванняў), «6+» (для асоб, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі «12+», «16+» і «18+».

Цяпер юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца вытворчасцю і (або) распаўсюдам інфармацыйнай прадукцыі, будуць абавязаныя надаваць такой прадукцыі знак узроставай катэгорыі.

Згодна з новым законам, уласнікі камп'ютарных клубаў, інтэрнэт-кавярняў ды іншых месцаў, дзе ёсць калектыўны доступ карыстальнікаў інтэрнэту, а таксама ўстановы адукацыі абавязаныя ўжываць разнастайныя сродкі, каб не распаўсюджваць сярод дзяцей інфармацыю, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031