Знайсці
17.05.2016 / 09:43РусŁacБел

Новы пасол Ватыкана апублікаваў вітанне для Беларусі

Нядаўна прызначаны Апостальскі нунцый ў Рэспубліцы Беларусь мансеньёр Габар Пінтэр скіраваў прывітальнае слова да «ўсіх грамадзян Беларусі», паведаміла Радыё Ватыкана

Прадстаўнік Ватыкана адзначыў, што ведае пра драматычную гісторыю Беларусі, «гэтага высакароднага народа», а факт венгерскага паходжання і ўласны вопыт жыцця пад уладай камуністаў дае яму шанец лепш «зразумець актуальную сітуацыю Касцёла і грамадства ў Беларусі».

«Гэта вялікі гонар і задавальненне для мяне, мець магчымасць прадстаўляць Святога Айца ў вашай цудоўнай краіне, сярод гэтага высакароднага народа, у Касцёле, так драматычна пацярпелым, і ў той жа час настолькі жывым. Той факт, што я паходжу з Венгрыі і таму ведаю рэальнасць камуністычнага мінулага, несумненна, дапаможа мне лепш зразумець актуальную сітуацыю Касцёла і грамадства ў Беларусі», — гаворыцца ў прывітанні.

«Я быў вельмі рады атрымаць інфармацыю пра выдатнае супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, што многія лічаць мадэллю экуменізму. Для мяне будзе прыярытэтам, развіццё і паглыбленне гэтага братняга і сапраўднага хрысціянскага суіснавання».

«У пачатку ліпеня ў Будславе будзе адзначацца 25-я гадавіна ўсталявання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што стала сімвалам адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На жаль, я не змагу прысутнічае сярод вас фізічна, але буду там духоўна і ў маіх малітвах», — зазначае Габар Пінтэр.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031