Знайсці
13.05.2016 / 21:596РусŁacБел

У расійскім парламенце падтрымалі абмежаванне выезду расіян за мяжу

Дзярждума РФ прыняла ў першым чытанні пакет законапраектаў аб узмацненні жорсткасці адказнасці за тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць. За прыняцце дакументаў прагаласавала 287 дэпутатаў ніжняй палаты.

Унесеныя кіраўніком камітэта Дзярждумы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі Ірынай Яравой і старшынёй камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспекі Віктарам Озеравым папраўкі, у прыватнасці, прадугледжваюць забарону выезду з Расіі для грамадзян, якія атрымалі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці дзеянняў тэрарыстычнай накіраванасці. Мяркуецца таксама пазбаўляць расійскага грамадзянства асуджаных за тэрарызм і экстрэмізм.

У законапраектах таксама ўтрымліваецца палажэнне аб зніжэнні да 14 гадоў узросту крымінальнай адказнасці за «злачынствы тэрарыстычнай накіраванасці, якія здзяйсняюцца наўмысна і нясуць асаблівую небяспеку для грамадства, відавочную для суб'екта здзяйснення злачынства».

Акрамя таго, папраўкі абавязваюць аператараў сувязі на працягу трох гадоў захоўваць у Расіі запісы размоваў, тэкставыя паведамленні і выявы і падаваць іх па запыце спецслужбам.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера