Знайсці
13.05.2016 / 12:44РусŁacБел

Затрыманы кіроўца, які збіў насмерць дзвюх студэнтак у Мінску, заведзена крымінальная справа

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску ўстанаўлівае акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінулі дзве дзяўчыны, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле апошняй інфармацыі следчых органаў, каля 20 гадзін 12 мая 50-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля «Сітраэн», рухаючыся па вуліцы Магілёўскай у сталіцы, учыніў наезд на двух пешаходаў, якія знаходзіліся на тратуары.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння адна з пацярпелых, 1996 года нараджэння, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні, не сумяшчальныя з жыццём, загінула на месцы. Другая, 1995 года нараджэння, была аператыўна дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя, дзе памерла ад атрыманых траўм. Абедзве дзяўчыны — студэнткі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Следча-аператыўнай групай УСК па Мінску праведзены агляд месца здарэння з удзелам спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

УСК па Мінску распачата справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб). Вадзіцель затрыманы.

Следчыя дапытваюць сведак, устанаўліваюцца відавочцы трагедыі, прызначаны комплексныя судова-медыцынскія, аўтатэхнічныя і трасалагічныя экспертызы. Правяраюцца ўсе магчымыя версіі здарэння.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031