Знайсці
12.05.2016 / 22:2926РусŁacБел

Лукашэнка напаіў Мядзведзева бярозавікам і сфатаграфаваў разам з Колем каля дома ў Александрыі 

Аляксандр Лукашэнка і старшыня расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў правялі 12 мая нефармальную сустрэчу ў аграгарадку Александрыя, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Сустрэча працягвалася больш за тры гадзіны. За гэты час Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі ўсе найбольш актуальныя пытанні: двухбаковыя адносіны, эканамічнае супрацоўніцтва, рэгіянальную праблематыку, міжнародны парадак дня.

Дамоўленасць аб правядзенні гэтай сустрэчы была дасягнутая яшчэ ў Сочы ў студзені. Сёння кіраўнік беларускай дзяржавы паказаў расійскаму госцю свае родныя мясціны. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў пачаставаліся натуральным бярозавым сокам, сфатаграфаваліся на памяць ля роднай хаты беларускага лідара, а таксама пабывалі на Трафімавай крыніцы, адноўленай па даручэнні кіраўніка краіны каля трох гадоў таму. Вада ў ёй асвячоная і ўнікальна чыстая па сваіх уласцівасцях. За ёй едуць людзі з усіх навакольных раёнаў, нярэдка тут можна ўбачыць і расіянаў.

Нефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася пасля заканчэння афіцыйных мерапрыемстваў у Магілёве, дзе сёння прайшло пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031