Знайсці
12.05.2016 / 16:044РусŁacБел

У Расіі заблакавалі праект «Радыё Свабода» пра жыццё ў Крыме

Раскамнагляд заблакаваў на тэрыторыі Расіі доступ да сайта «Крым.Рэаліі», які з'яўляецца праектам вяшчальнай арганізацыі «Радыё Свабода» і распавядае пра тое, як жывуць людзі на анексаваным Расіяй паўвостраве.

«Па матэрыялах, сабраным пракуратурай Крыма, Раскамнагляд праводзіць працэдуры па блакаванні доступу да гэтага праекта», - цытуе ТАСС заяву крымскага пракурора Наталлі Паклонскай.

Паводле дадзеных самога сайта «Крым.Рэаліі», доступ да яго пачалі блакаваць ў сераду, 11 мая. Пра гэта выданню паведамілі ягоныя чытачы з розных рэгіёнаў Расіі і з самога Крыма. Заблакаваць сайт паспелі не ўсе правайдэры.

На сайце Раскамнагляду паведамляецца, што доступ да сайта абмяжоўваецца рашэннем пракуратуры ад 25 верасня 2015 года.

Раней стала вядома, што пракуратура Крыма западозрыла сайт у экстрэмісцкай дзейнасці. Паклонская патлумачыла, што публікацыі праекта «ўтрымліваюць у сабе апраўданне дыверсій, экстрэмізм і бясконцую дыскрэдытацыю органаў улады ў Крыме, распальванне міжнацыянальнай варожасці». У красавіку сабраныя дадзеныя былі перададзеныя Генеральнай пракуратуры Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031