Знайсці
12.05.2016 / 14:3616РусŁacБел

Дэкрэтны адпачынак для мужчын можа стаць абавязковым

У Беларусі будзе прапрацавана пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення абавязковага бацькаўскага адпачынку, заявіла намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Ілюстрацыйнае фота.

Паводле яе слоў, у дэкрэтным адпачынку па доглядзе дзіцяці ў 2015 годзе знаходзіліся 3097 мужчын (бацькаў і дзядуль). Усяго ж у адпачынку па доглядзе дзіцяці летась было 302 360 чалавек. «Атрымліваецца, толькі 1% мужчын карыстаецца прадастаўленай заканадаўствам магчымасцю адпачынку для догляду дзіцяці, — сказала прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны. — У грамадстве недаацэньваецца ўдзел мужчын у выхаванні дзяцей, недаацэньваецца і самімі мужчынамі».

Спецыяліст дадала, што ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пачалі паступаць запыты ад дэпутатаў наконт увядзення абавязковага бацькаўскага адпачынку.

Апытанка

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031