Знайсці
12.05.2016 / 14:5613РусŁacБел

Аляксандр Лукашэнка карыстаецца палівачкай латвійскай, а не беларускай вытворчасці

Учора НН апублікавала фотаздымак прэс-службы Лукашэнкі на якім ён, разам з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым палівае пасаджаную ялінку на тэрыторыі Палаца Незалежнасці.

Наш пільны чытач Антось сёння раніцай даслаў невялікае паведамленне з абураным пытаннем:

«Чаму Лукашэнка і яго адміністрацыя ці прэс-служба карыстаецца палівачкамі, якія выраблены ў Латвіі? Няўжо ў квітнеючай Беларусі не змаглі вырабіць палівачкі?» — абураецца чытач.

У пацверджанне сваіх словаў Антось даслаў дзве спасылкі на палівачкі — латвійскую, якой карыстаецца Аляксандр Лукашэнка і яе беларускі аналаг (такой жа ёмістасці), які вырабляецца на Барысаўскім заводзе. Згодна з інфармацыяй адкрытых крыніц, беларуская палівачка каштуе танней.



Беларускі аналаг латвійскай палівачкі, кошт — 110 тысяч.

«Можа быць, дызайн латвійскай палівачкі лепшы. Але ж непатрыятычна купляць латвійскае, калі маем сваё беларускае», — падсумоўвае наш чытач Антось.

ГС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031