Знайсці
12.05.2016 / 12:577РусŁacБел

Прэзідэнта Бразіліі адхілілі ад улады

Яшчэ не чакаючы рашэння сената, прэзідэнт пакінула працоўны кабінет, забраўшы асабістыя рэчы.

AP

Верхняя палата парламента Бразіліі прагаласавала за пачатак працэдуры імпічменту прэзідэнта краіны Дылмы Русеф і неадкладнае адхіленне яе ад сваіх абавязкаў на час працэдуры імпічменту. 55 сенатараў прагаласавалі за, 22 — супраць.

Пасяджэнне сената ператварылася ў шматгадзінны марафон, бо для выступу ў дэбатах перад галасаваннем запісаліся практычна ўсе сенатары — 70 з 81.

Пераважная большасць выступоўцаў выказваліся ў падтрымку імпічменту, аднак аднапартыйцы Русеф па Рабочай партыі называлі гэта фарсам ды выказвалі падтрымку прэзідэнту.

Напярэдадні галасавання ў сенаце Дылма Русеф зрабіла апошнюю спробу перашкодзіць адхіленню ад улады, аднак Вярхоўны суд краіны адхіліў просьбу заблакаваць працэдуру імпічменту.

Пасля гэтага прэзідэнт, не чакаючы рашэння сената, пакінула свой працоўны кабінет, забраўшы асабістыя рэчы.

Рашэнне сената аб імпічменце азначае правядзенне слуханняў справы аб імпічменце у верхняй палаце парламента Бразіліі, на час якіх Русеф адхілілі ад выканання абавязкаў прэзідэнта на тэрмін да шасці месяцаў.

Дылму Русеф абвінавачваюць ва ўтойванні праўдзівага памеру дэфіцыту бюджэту краіны падчас яе выбарчай кампаніі ў 2014 годзе.

Адначасова з гэтым з 2014 года ў Бразіліі ідзе расследаванне карупцыйных схем у кантраляванай дзяржавай кампаніі Petrobras.

***

У Бразіліі з сярэдзіны 2013 года працягваецца карупцыйны скандал, звязаны з энергетычнай кампаніяй Petrobras, шкода ад якога перавышае 5 мільярдаў даляраў. У прыватнасці, у карупцыі быў абвінавачаны былы прэзідэнт краіны Луіс да Сілва, якога Русеф вырашыла ў сакавіку 2016 года ўвесці ў склад урада.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031