Знайсці
12.05.2016 / 12:462РусŁacБел

У Расіі анансавалі поўную забарону на ўвоз гародніны і садавіны з Турцыі

Рассельгаснагляд дапусціў увядзенне ўжо на наступным тыдні поўнай забароны на ўвоз гародніны і садавіны з Турцыі. Неабходнасць гэтага ў ведамстве тлумачаць «неадпаведнасцю працы турэцкай фітасанітарнай службы»

tass.ru

Рассельгаснагляд на будучым тыдні можа цалкам забараніць пастаўкі гародніны і садавіны з Турцыі. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла намесніца кіраўніка ведамства Юлія Швабаўскене.

Яна патлумачыла, што спецыялісты ведамства працягваюць выяўляць каранцінныя аб'екты ў пастаўках гародніны і садавіны, якія яшчэ не забароненыя для ўвозу з Турцыі. Як адзначыла Швабаўскене, Рассельгаснагляд спрабаваў урэгуляваць праблемы, якія ўзнікаюць з фітасанітарнай службай Турцыі.

«Мы пайшлі па шляху не закрыцця ўсяго агародніннага імпарту адразу, а абмежаванні паставак асобных відаў прадукцыі, але цяпер мы бачым, што гэта бессэнсоўна, бо гаворка ідзе аб неадпаведнасці працы турэцкай фітасанітарнай службы, — заявіла Швабаўскене. — Таму пазасталыя «незабароненыя» гародніну і садавіну будзе адразу ўведзена абмежаванне».

На сённяшні дзень з Турцыі ў Расію можна ўвозіць кабачкі, грэйпфруты і лімоны, удакладніў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт.

Напярэдадні стала вядома, што Рассельгаснагляд з 16 мая ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі з гэтай краіны салата-латук і салата айсберг.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031