Знайсці
12.05.2016 / 12:29РусŁacБел

На суботу прагназуюць моцныя дажджы

13 мая чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі кароткачасовыя дажджы, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +6.. + 12°С, у паўночна-ўсходніх раёнах +2.. + 5°С, максімальная днём +16.. + 22°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У наступныя двое сутак, 14—15 мая, надвор'е ў асноўным будуць фармаваць маларухомыя атмасферныя франты.

14 мая на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі будуць адзначацца навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +6.. + 13°С, максімальная днём +13.. + 20°С, месцамі паветра прагрэецца да + 23°С.

15 мая на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +6.. + 13°С, максімальная днём +12.. + 19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031