Знайсці
12.05.2016 / 11:293РусŁacБел

У Маладзечне трохгадовая дзяўчынка ноччу адна гуляла па горадзе. Шукаюць бацькоў

Пра гэта «РГ» распавёў загадчык Маладзечанскай дзіцячай гарадской бальніцы Сяргей Рылаў.

Супрацоўнікі міліцыі даставілі дзяўчынку ў прыёмны пакой дзіцячай бальніцы 11 мая каля гадзіны ночы. На выгляд ёй каля трох гадоў.

Дзяўчынка ішла адна па вуліцы ў раёне Бухаўшчыны. Яна была лёгка апранутая. 

— Нам сказалі толькі тое, што яе завуць Ангеліна. Ні прозвішча, ні імя па бацьку, ні дакладны ўзрост нам невядомы, – кажа Сяргей Канстанцінавіч. – Стан яе здавальняючы, абследаванні яшчэ працягваюцца. Яна спрабуе штосьці распавесці, сказаць нам імя бацькі, але пакуль што складана разабраць яе словы.

Колькі яна прабудзе ў бальніцы, пакуль што невядома. Гэта залежыць ад таго, як хутка знойдуцца бацькі. 

Як распавёў намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў, у міліцыю каля 00:20 патэлефанаваў мужчына, які выгульваў сабаку. Ён і заўважыў дзяўчынку.

Супрацоўнікі міліцыі выехалі на месца і хутка яе адшукалі.

Маці дзяўчынкі ўжо ўстанавілі, аднак пакуль што невядома яе месцазнаходжанне.

Настасся Роўда, rh.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031