Знайсці
12.05.2016 / 11:23РусŁacБел

Кіраўнік МУС: Канфлікту міліцыі з байкерамі не было

Канфлікту міліцыі з байкерамі ў Мінску не было, заявіў журналістам 12 мая ў парламенце міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Такі канфлікт сам па сабе немагчымы, таму што мы — арганізацыя не канфліктная, мы — міністэрства, якое наводзіць парадак у краіне», — заявіў Шуневіч.

Што ж тычыцца канфліктных сітуацый з парушальнікамі закона, то яны, паводле слоў міністра, былі, ёсць і будуць. Пакуль у краіне будуць парушальнікі закона, міліцыя будзе рэагаваць на іх дзеянні «жорстка і прынцыпова», падкрэсліў Шуневіч. «Праблемы ёсць са злоснымі парушальнікамі закона, правілаў дарожнага руху, якія ў грош не ставяць ні свае жыцці, ні жыцці іншых», — дадаў міністр.

«Байкеры, на мой погляд, гэта вельмі прагрэсіўны рух, вельмі глыбокі, сур'ёзны сацыяльны феномен. Гэта не праблемны для міліцыі стан», — сказаў Шуневіч.

Нагадаем, у красавіку ў Мінску адбылося ДТЗ, у ходзе якога супрацоўнік ДАІ пры спробе спыніць матацыкліста, трапіў пад колы інкасатарскія машыны і атрымаў сур'ёзныя траўмы. Неўзабаве пасля гэтага сталічныя байкеры сталі паведамляць пра факты канфіскацыі ў іх матацыклаў. Каментуючы 21 красавіка журналістам дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, Шуневіч заявіў: «Я дапускаю, што ёсць наяўнасць прафесійнай помсты з боку супрацоўнікаў ДАІ ў рамках заканадаўства. А калі вы лічыце, што гэта прадузята, то схадзіце паглядзіце на нашага супрацоўніка, які зараз змагаецца за жыццё. Ён у вельмі складаным стане».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031