Знайсці
12.05.2016 / 11:232РусŁacБел

Як сёння выглядае хлопчык, якога 16 гадоў таму прааперавалі ва ўлонні маці

У 1999 годзе свет абляцела гісторыя цяжарнай амерыканкі, дзіця якой, як паказала УГД, павінна было нарадзіцца з дэфектам пазваночніка, з-за якога не змагло б ні хадзіць, ні сядзець. Хірургі ўзяліся зрабіць аперацыю і ліквідаваць заганы развіцця хрыбетніка ў малога, які знаходзіўся ў матчыным улонні.

Пад канец аперацыі з разрэзу з’явілася мініяцюрная дзіцячая ручка, якая сціснула палец хірурга. Гэты кранальны момант, зафіксаваны прысутным у аперацыйнай фатографам, і быў захаваны на здымку, які пад назвай «Рука надзеі» атрымаў вядомасць ва ўсім свеце, паведамляе justthefacts.org.

Аперацыя па ліквідацыі дэфекту прайшла паспяхова. Сёння Сэмюэлу Аляксандру Армасу, які нарадзіўся 2 снежня 1999 года, 16 гадоў.

Нягледзячы на некаторыя абмежаванні, якія абумоўлены пакінутымі праблемамі з хрыбетнікам, можна казаць пра тое, што інавацыйнае ўмяшанне хірургаў падаравала яму паўнавартаснае жыццё — Сэмюэль займаецца баскетболам і нават мае ўзнагароды.

krynica.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031