Знайсці
12.05.2016 / 10:49РусŁacБел

Бюджэт Беларусі на 2016 год плануецца скараціць на 7%

Бюджэт Беларусі на 2016 год плануецца скараціць прыкладна на 7%, заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

«Па рэспубліканскім бюджэце выдаткі плануецца скараціць на 7-8%. Гэта не так ужо і мала. Калі казаць спрошчана, то гэта амаль месячны аб'ём выдаткаў», — адзначыў Уладзімір Амарын. Паводле яго слоў, праект указа, якім будуць удакладнены паказчыкі бюджэту, мяркуецца распрацаваць у чэрвені.

Уладзімір Амарын таксама паведаміў, што сацыяльныя выдаткі закранацца не стануць. Будуць аптымізаваныя непершачарговыя выдаткі, удакладнены адносіны з мясцовымі бюджэтамі, скарочаныя ім датацыі. Зніжэнне бюджэтных расходаў будзе праводзіцца зыходзячы з разліку сярэднегадовай цаны на нафту ў $ 35-40 за бараль.

Гаворачы аб бюджэце на 2017 год, Уладзімір Амарын распавёў, што ён таксама будзе прафіцытным. Рабочая група пачала ўжо яго падрыхтоўку. Мяркуецца захаваць мэтавае прызначэнне вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, яны, як і ў бягучым годзе, пойдуць на пагашэнне знешняга доўгу.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031