Знайсці
11.05.2016 / 14:55РусŁacБел

На «Яндэкс. Картах» з'явіліся пешаходныя маршруты

У інтэрнэт-сэрвісе «Яндэкс.Карты» з'явілася магчымасць выбудоўваць маршруты для пешаходаў, гаворыцца ў блогу «Яндэкса».

«Пакажыце, адкуль і куды вам трэба дабрацца, і Карты пакажуць маршрут, удакладняць яго даўжыню ў кіламетрах і прыкінуць час на дарогу», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры задуме прагулкі ўлічваюцца дарожкі і сцежкі, «зебры», лесвіцы, аркі ў сценах будынкаў, а таксама аўтамабільныя дарогі, даступныя для пешаходаў.

Маршруты для пешаходаў працуюць у прыкладаннях «Яндекс.Карт» на платформах iOS і Android, а таксама ў вэб-версіі. Карыстальнікі могуць самі дадаваць на карту не ўказаны там пераход.

Пешаходны рэжым працуе ў Беларусі, Расіі, Украіне і ў Казахстане. Максімальная даўжыня пешаходнага маршруту, які можа зрабіць прыкладанне, складае 50 км.

Раней магчымасць пабудаваць пешаходны маршрут з'явілася ў дадатку Google Maps, аднак там няма абмежаванняў па даўжыні маршруту.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031