Хакей. Францыя мае ўжо пяць ачкоў у «беларускай» групе
У матчы чэмпіянату свету па хакеі зборная Францыі 10 мая перамагла Венгрыю з лікам 6:2 (3:1, 1:0, 2:1) і мае пяць балаў пасля трох тураў.
У французаў — таксама перамога па булітах у Германіі (два балы) і параза ад Славакіі.
Сёння Германія перамагла ў нашай групе Славакію — 5:1.
Пасля 3 тураў: Канада — 9, Фінляндыя — 9, Славакія — 6, Францыя — 5, Германія — 4, ЗША — 3, Венгрыя — 0, Беларусь — 0.
***
Нагадаем, што беларусы першыя тры матчы чэмпіянату прайгралі: Фінляндыі (2:6), ЗША (3:6), Канадзе (0:8).
Заўтра, у сераду, зборная Беларусі згуляе са Славакіяй (пачатак у 16:15),
у пятніцу, 13 мая, — з Германіяй (20:15). У суботу — матч з Венгрыяй (16:15), а ў наступны аўторак — з Францыяй.
***
У 1/4 фіналу выходзіць чатыры каманды з групы.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 2
Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?
 2
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера