Знайсці
03.05.2016 / 21:282РусŁacБел

У Драгічынскім раёне легкавік збіў двух раварыстаў, адзін загінуў

У Драгічынскім раёне аўтамабіль BMW збіў двух раварыстаў, адзін з іх загінуў, другі ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Аварыя адбылася 2 мая каля 22 гадзін. Паводле папярэдняй інфармацыі, 34-гадовы брэстаўчанін ехаў на легкавым аўтамабілі BMW па трасе М10 Кобрын — Гомель — мяжа Расіі ў бок Драгічына. На 514-м км шлях машыне заступіў 27-гадовы раварыст, які перасякаў дарогу па-за пешаходным пераходам. На раме ён перавозіў 15-гадовага хлопца, што катэгарычна забаронена. Ад удару з легкавіком малады чалавек загінуў на месцы ДТЗ. Падлетка са шматлікімі траўмамі ў цяжкім стане шпіталізавалі ў Кобрынскую раённую бальніцу.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Вырашаецца пытанне аб распачацці крымінальнай справы. Праваахоўнікі паведамілі, што ровар быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі. Абодва пацярпелыя з'яўляюцца жыхарамі Кобрынскага раёна.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031