Знайсці
29.04.2016 / 18:49РусŁacБел

Рух транспарту на ўчастках пр. Машэрава і Пераможцаў часова перакрыюць 30 красавіка

Рух усіх відаў транспартных сродкаў на ўчастках праспектаў Машэрава і Пераможцаў будуць перакрываць днём 30 красавіка, паведамілі ў прэс-службе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

З 14.30 да 16.00 праезд будзе закрыты на адрэзках дарогі ад пр. Машэрава да вул. Нарачанскай па пр. Пераможцаў і ад вул. Заслаўскай да вул. Даўмана па пр. Машэрава. Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з правядзеннем велапарада, прымеркаванага да адкрыцця веласіпеднага сезона.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут руху, каб пазбегнуць непрадбачаных сітуацый.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера