Знайсці
11.02.2016 / 21:553РусŁacБел

Чатыры школьнікі Раціцкай школы (з-пад Гродна) знаходзяцца ў рэанімацыі

Чацвёра з 35 вучняў Раціцкай школы (Гродзенскі раён), шпіталізаваных з прыкметамі атручвання невядомай этыялогіі, знаходзяцца ў рэанімацыі. Такая інфармацыя агучана ў эфіры тэлеканала АНТ.

Як паведамлялася, 35 вучняў школы шпіталізаваны з прыкметамі атручвання невядомай этыялогіі ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Сёння днём у дзяцей, якія займаліся на другім паверсе школы, адбылося рэзкае пагаршэнне здароўя (галавакружэнне, млоснасць, ваніты, павышэнне тэмпературы цела і артэрыяльнага ціску).

Праведзеныя замеры паветра на ўтрыманне шэрагу хімічных рэчываў паказалі, што небяспечнай канцэнтрацыі няма, радыяцыйны фон не перавышаны. Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама праводзіць замеры на наяўнасць шкодных рэчываў, вынікі якіх будуць вядомыя пазней. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031