Знайсці
11.02.2016 / 20:134РусŁacБел

Масавае атручэнне дзяцей у Гродзенскім раёне: 35 школьнікаў шпіталізаваныя

Школьнікі з Гродзенскага раёна шпіталізаваныя сёння з сімптомамі атручвання невядомай этыялогіі, паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.

У бальніцы на дадзены момант знаходзяцца 35 дзяцей. Іх жыццю нічога не пагражае.

Каля 12.30 11 лютага дзяжурны фельчар хуткай медыцынскай дапамогі паведаміў у службу 101 аб масавым паступленні дзяцей з прыкметамі атручвання. Да месца здарэння былі накіраваныя медыкі і ратавальнікі-хімікі на аўтамабілі хімічнай і радыяцыйнай абароны. Таксама прыцягнуты спецыялісты газавай службы Гродна і абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе МНС Беларусі.

Высветлілася, што ў дзяцей, якія займаліся на другім паверсе школы, адбылося рэзкае пагаршэнне здароўя (галавакружэнне, млоснасць, ваніты, павышэнне тэмпературы цела і артэрыяльнага ціску). Праведзеныя замеры паветра на ўтрыманне шэрагу хімічных рэчываў паказалі, што небяспечнай канцэнтрацыі няма, радыяцыйны фон не перавышаны. Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама праводзіць замеры на наяўнасць шкодных рэчываў, вынікі якіх будуць вядомыя пазней.

Усе, хто звярнуліся па дапамогу, дастаўлены ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Навучальны працэс часова прыпынены. Бацькі праінфармаваныя аб неабходнасці кантраляваць стан сваіх дзяцей і неадкладна звяртацца ў выпадку пагаршэння здароўя ў медыцынскія ўстановы. У бальніцы псіхалагічную дапамогу аказвае псіхолаг МНС.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031