Знайсці
06.02.2016 / 22:3424РусŁacБел

Зборнік алімпіядных задач па матэматыцы вучыць беларускіх школьнікаў рабіць нелегальную гарэлку

Падручнік па матэматыцы можа навучыць не толькі складанню, адыманню, дзяленню і памнажэнню, але і шмат якім іншым аперацыям. Напрыклад, вырабу нелегальнай гарэлкі або падліку галасоў на выбарах. У гэтым пераканаліся журналісты «Салідарнасці», якія пагарталі зборнік задач для ўдзельнікаў Міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру». Конкурс праводзіцца штогод пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Саму кнігу выдаюць за кошт унёскаў удзельнікаў.

Аўтары задачніка, напэўна, кіраваліся спецыфічнымі беларускімі рэаліямі, прыдумляючы ўмовы задачак. Напрыклад, дзецям прапануюць падлічыць, колькі еўра мае Толя. У кніжцы ўвогуле нямала прыкладаў з валютнымі аперацыямі, што вельмі актуальна ва ўмовах цяперашняй сітуацыі з курсам рубля.

Таксама ёсць прыклады з гульнявымі картамі і з падлікам галасоў на выбарах у Кветкавым горадзе, удзел у якіх бярэ нейкая Агурковая партыя.

Але найбольш значнае практычнае значэнне можа мець задачка пра старую Шапакляк, якая вырашыла зрабіць нелегальную гарэлку: дзецям даюць амаль што рэцэпт развядзення спірту вадой з указаннем патрэбных прапорцыяў.

Салідарнасць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031