Знайсці
06.02.2016 / 20:442РусŁacБел

У Мінску парушальнікаў правіл паркоўкі будуць здымаць на відэа

У Мінску адпрацаваная сістэма відэафіксацыі парушэнняў правілаў паркоўкі, паведамляе  тэлеканал АНТ.

Сістэма пачне дзейнічаць у 2016 годзе. У Мінску будуць курсаваць спецыяльныя машыны-відэапасткі. 10 аўтамабіляў для ДАІ з прыборамі відэафіксацыі ўжо закупленыя.

Акрамя асноўнай працы, экіпажы будуць фіксаваць машыны, прыпаркаваныя з парушэннямі правілаў паркоўкі. Пасля таго як інфармацыя з прыбораў будзе апрацаваная, парушальнікам будуць адсылаць «лісты шчасця» накшталт тых, якія кіроўцы атрымліваюць за парушэнне хуткаснага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031