Знайсці
06.02.2016 / 19:18163РусŁacБел

«Казакі» просяць Лукашэнку дазволіць ім стаць злучэннем тэрытарыяльных войскаў краіны

Беларускія казакі звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай дазволіць ім стаць вайсковым злучэннем тэрытарыяльных войскаў краіны. Зварот быў прыняты 6 лютага ў Мінску на пазачарговым сёмым вялікім крузе казакоў, які правяло РГА «Беларускае казацтва».

БелаПАН

«У гэты няпросты час мы звяртаемся да вас, як да вярхоўнага галоўнакамандуючага Рэспублікі Беларусь, з надзеяй, што беларускія казакі на гэтым этапе стануць вайсковым злучэннем тэрытарыяльных войскаў краіны, і на аснове нашага рэспубліканскага грамадскага аб`яднання «Беларускае казацтва «будзе створана рэестравае казацтва з выданнем указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў звароце.

У дакуменце таксама адзначаецца, што дзякуючы як дзейнасці асабіста Лукашэнкі, так і намаганням грамадзян краіны, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб`яднанняў «сучаснае аблічча рэспублікі змяняецца». «Айчына прыкметна памаладзела, стала ярчэйшай, прыгажэйшай, больш ветлівай, атрымала магутны імпульс для далейшага развіцця, сур`ёзна палепшыліся ўзаемаадносіны з дзяржавамі Еўрасаюза», — лічаць казакі.

На іх думку, «дынамічнае развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі сведчаць аб велізарным патэнцыяле рэспублікі і яе прэзідэнта», «высокі давер» да якога паказалі прэзідэнцкія выбары 2015 года.

У дакуменце адзначаецца, што асноўнай статутнай мэтай аб`яднання з`яўляецца «адраджэнне казацтва ў Рэспубліцы Беларусь на асновах праваслаўя, патрыятызму, служэння Айчыне, адданасці беларускаму народу і яго прэзідэнту».

«Мы, казакі, — грамадзяне Рэспублікі Беларусь — выступаем у вашу падтрымку і ўпэўненыя ў вас, як у апоры магутнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі сучаснасці і будучыні», — падкрэсліваецца ў звароце да Лукашэнкі.

Нагадаем, раней вярхоўны атаман арганізацыі Мікалай Улаховіч параўнаў Партыю БНФ з «Ісламскай дзяржавай».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031