Знайсці
06.02.2016 / 13:53РусŁacБел

Рух салідарнасці «Разам» ізноў спрабуе зарэгістравацца

5 лютага ва Упраўленне рэгістрацыі і ліцэнзавання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама былі перададзеныя дакументы для рэгістрацыі Руху Салідарнасці «Разам».

Устаноўчы сход Сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб'яднання Рух Салідарнасці «Разам» прайшоў 12 студзеня 2016 года ў офісе АГП. 

На Устаноўчым сходзе быў абраны кіруючы орган – Рада – у складзе 7 чалавек, з ліку якіх былі абраны: старшыня Рады Ірына Шчасная і намеснік старшыні Рады — Таццяна Міронава.

Па словах сакратара Устаноўчага Схода Алены Талстой, заснавальнікі САГА Рух Салідарнасці «Разам» не маюць ілюзій наконт магчымасці рэгістрацыі грамадскіх арганізацый пры існуючым рэжыме, але іх цікавіць, што будзе ўказана ў якасці падставы для афіцыйнай адмовы, бо ўсе юрыдычныя акалічнасці былі выкананыя дакладна і дасканала.

Да гэтага часу Рух Салідарнасці «Разам» зарэгістраваны ў трох краінах Еўрасаюза: Чэхіі, Польшчы і Літве.

Прэс-служба «Разам»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031