Знайсці
28.11.2015 / 17:127РусŁacБел

Украіна дапусціць малдаўскіх сілавікоў да кантролю ўкраінска-прыднястроўскай мяжы

Сцяг Прыднястроўя.

На пачатку лістапада Кіеў і Кішынёў падпісалі пагадненне аб увядзенні з студзені 2016 года супольнага кантролю над украінска-прыднястроўскай мяжой. Першым пунктам пропуску, у якім плануецца размясціць малдаўскіх сілавікоў, стане КПП «Кучурган». «Гэты ўчастак мяжы павінен стаць надзейнай заслонай ад кантрабанды і незаконнага перамяшчэння тавараў і камфортным для жыхароў памежнай зоны, іх сацыяльных, сямейных і сяброўскіх кантактаў», — заявіла начальніца Адэскай мытні Юлія Марушэўская.

«На практыцы рэалізацыя ініцыятывы Малдовы і Украіны будзе азначаць, што тавары для прыднястроўскіх прадпрыемстваў падвергнуты патройнаму мытнаму кантролю, да іх у поўнай меры будуць прымяняцца патрабаванні малдаўскага заканадаўства», — заявіў выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў непрызнанай рэспублікі Віталь Ігнацьеў. 

Пасля прыняцця новых захадаў кантроль Кішынёва над Прыднястроўем узмацніцца.

Варта адзначыць, што эканамічны стан Прыднястроўя плачэўны. Наяўнасць расійскіх субсідый у выглядзе таннага газу і нафты кансервуе неэфектыўныя прадпрыемствы. Акрамя таго, Масква забараняе Тыраспаля стварыць рэжым найбольшага спрыяння ў гандлі з Еўрасаюзам, што пазбаўляе тэрыторыю натуральнага рынку збыту. У выніку, паводле звестак статкамітэта Прыднястроўя, за першыя дзесяць месяцаў 2015 года аб'ём экспарту з Прыднястроўя скараціўся амаль на 18% да 460 млн даляраў, прытым што імпарт складае 893 млн даляраў.

Не выключана, што ў адзін з наступных гадоў улады рэгіёна могуць паспрабаваць нармалізаваць адносіны з Кішынёвам і далучыцца да ўмоваў Асацыяцыі з ЕС, якую падпісала Малдова. 

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031