Знайсці
28.11.2015 / 16:429РусŁacБел

Расійскаму спеваку Сяргею Пенкіну забаранілі ўезд ва Украіну

Служба бяспекі забараніла ўезд ва Украіну расійскаму спеваку Сяргею Пенкіну, які ў снежні планаваў выступіць з канцэртамі ў некалькіх гарадах, паведаміла Бі-бі-сі — Украіна прэс-сакратар ведамства Алена Гітлянская.

«Мы папярэдзілі Міністэрства культуры і Кастрычніцкі палац пра забарону Сяргею Пенкіну ўезд ва Украіну», — паведаміла Гітлянская.

Пры гэтым яна не назвала прычын забароны, патлумачыўшы, што дэталёвая інфармацыя з'явіцца пазней.

Раней Украіна забараняла ўезд ва Украіну расійскім шматлікім артыстам, якія падтрымалі анексію Крыма, а таксама дзеянні баевікоў на Данбасе.

Сяргей Пенкін збіраўся выступіць з канцэртамі ў Кіеве 12 снежня, Днепрапятроўску — 13 снежня, Харкаве — 14 снежня і ў Адэсе — 16 снежня.

9 снежня Пенкін збіраецца выступіць у Гомелі, а 10 снежня ў мінскім Палацы рэспублікі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031