Знайсці
28.11.2015 / 15:503РусŁacБел

Эрдаган выказаў шкадаванне з-за збітага расійскага самалёта

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіпам Эрдаган выказаў шкадаванне пасля таго, як турэцкія ваенныя збілі расійскі самалёт Су-24. Пра гэта ў суботу паведамляе Associated Press.

AP

«Мы б хацелі, каб гэтага не адбылося, але гэта адбылося. Я спадзяюся, падобнае не паўторыцца зноў», — сказаў Эрдаган.

Ён дадаў, што абодва бакі павінны знайсці пазітыўны падыход да пытання.

Эрдаган сказаў, што хацеў бы сустрэцца з Уладзімірам Пуціным на кліматычным саміце ў Парыжы, які пройдзе на наступным тыдні. Ён лічыць, што сустрэча стане магчымасцю знізіць напружанасць у адносінах паміж краінамі.

Раней Эрдаган казаў, што турэцкія вайскоўцы не ведалі, што страляюць па расійскім самалёце.

«Строга ў рамках прынятых і абвешчаных намі раней правілаў рэагавання на пагрозы ў адносінах да яго было прадпрынята ўмяшанне», - казаў ён.

***

З пачатку кастрычніка расійскія самалёты некалькі разоў парушалі паветраную прастору Турцыі. Улады Турцыі асудзілі гэтыя факты, пасля чаго правялі з Мінабароны кансультацыі для прадухілення інцыдэнтаў у паветранай прасторы на турэцка-сірыйскай мяжы.

Прэм'ер краіны Ахмет Давутаглу 17 кастрычніка сказаў, што Турцыя будзе збіваць самалёты, якія ўрываюцца ў яе паветраную прастору.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031