Знайсці
28.11.2015 / 15:352РусŁacБел

Украіна сёння згадвае ахвяраў Галадамору

Ва Украіне сёння, 28 лістапада, адзначаюць Дзень памяці ахвяраў галадамораў, які накіраваны на ўшанаванне памяці пацярпелых ад Галадамору 1932—1933 гадоў, а таксама галадамораў 1921—1922 і 1946—1947 гадоў.

Дзень памяці ахвяраў галадамораў адзначаюць ва Украіне штогод у чацвёртую суботу лістапада. У 2015 годзе гэты дзень выпадае на 28-е.

У Кіеве сёння пройдуць жалобныя мерапрыемствы на тэрыторыі Нацыянальнага музея «Мемарыял памяці ахвяр Галадамору».

Згодна з указам прэзідэнта, 28 лістапада на тэрыторыі Украіны будзе прыспушчаны дзяржаўны сцяг і абмежавана правядзенне мерапрыемстваў забаўляльнага характару, а ў 16:00 (17:00 па Мінску) будзе абвешчана агульнанацыянальная хвіліна маўчання.

Акрамя таго, у 16:00 (17:00 па Мінску) украінцаў просяць запаліць свечкі памяці ў кожным доме і ва ўсіх органах дзяржаўнай улады.

Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя Птухі НАН Украіны, які праводзіў даследаванні сумесна з амерыканскімі навукоўцамі, назваў колькасць ахвяраў Галадамору 30-х гадоў. На іх думку, з 1932 па 1934 ахвярамі голаду ва Украіне сталі 3,9 млн украінцаў, што складае 13% ад агульнай колькасці насельніцтва на той момант. Даследнікі настойваюць, што менавіта гэтая лічба з'яўляецца навукова абгрунтаванай і прызнанай міжнароднай навуковай супольнасцю.

rbc.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031