Знайсці
26.11.2015 / 21:189РусŁacБел

Эрдаган сказаў, што не датэлефанаваўся Пуціну пасля абстрэлу Су-24

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў у інтэрв'ю французскаму тэлебачанню, што не змог датэлефанавацца да Уладзіміра Пуціна ў аўторак, пасля інцыдэнту з самалётам Су-24.

Па словах Эрдагана, турэцкія ваенныя дзейнічалі б па-іншаму, калі б напэўна ведалі, што гэты самалёт расейскі.

«Калі б мы ведалі, што гэта расійскі самалёт, імаверна, мы б папярэдзілі яго па-іншаму», — заявіў прэзідэнт Турцыі ў эфіры тэлеканала France 24.

Раней Уладзімір Пуцін выказаў абурэнне тым, што турэцкі бок да гэтага часу не прынес выбачэнняў за збіты самалёт.

У адказ Эрдаган заявіў, што Турцыя не будзе прасіць прабачэння за збіты расійскі бамбавік Су-24, паколькі, са слоў турэцкага лідара, прасіць прабачэння павінен той, хто парушыў паветраную прастору краіны.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031