Знайсці
26.11.2015 / 15:3411РусŁacБел

Мядзведзеў даручыў зрабіць захады ў адказ на «агрэсію Турцыі»

AP

Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў даручыў ураду выпрацаваць комплекс мер у эканамічнай і гуманітарнай сферах наконт адказу Расіі на «акт агрэсіі» з боку Турцыі.

«Гэта, безумоўна, акт агрэсіі супраць нашай дзяржавы з боку Турцыі, нашага суседа і да таго ж яшчэ і члена Паўночнаатлантычнага альянсу», — сказаў Мядзведзеў, адкрываючы пасяджэнне Кабінета міністраў.

Паведамляецца, што абмежаванні будуць тычыцца інвестпраектаў з Турцыяй, якія могуць быць згорнутыя і замарожаныя. Сярод іншага, Мядзведзеў прапанаваў згарнуць перамовы па прэферэнцыяльным рэжыме з Турцыяй.

Прэм'ер-міністр даў два дні на падрыхтоўку прапаноў па абмежавальных мерах супраць Турцыі і заявіў, што гэтыя меры не будуць абмежаваныя якім-небудзь тэрмінам.

Эканамічныя абмежаванні ў дачыненні да Турцыі будуць адпавядаць нормам СГА, аператыўна адзначыў міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў на пасяджэнні ўрада.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031