Знайсці
25.11.2015 / 16:141РусŁacБел

2015 год можа стаць самым гарачым у гісторыі назіранняў

Сярэдняя тэмпература паветра ў свеце са студзеня па кастрычнік 2015 года была самай высокай за ўсю гісторыю метэаназіранняў, высветлілі спецыялісты Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі пры ААН.

Паводле дадзеных метэаролагаў на канец кастрычніка, узровень глабальных тэмператур сёлета быў значна вышэйшым, чым ва ўсе папярэднія гады.

Навукоўцы таксама высветлілі, што перыяд з 2011 па 2015 год быў самым цёплым у гісторыі метэаназіранняў.

Сярод прычын павышэння тэмператур — узмацненне феномену «Эль-Ніньё», які выклікае павышэнне тэмпературы вады ў Ціхім акіяне, а таксама глабальнае пацяпленне.

Спецыялісты СМА адзначаюць, што ўзровень канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы дасягнуў рэкордных значэнняў.

«Стан сусветнага клімату ў 2015 годзе ўвойдзе ў гісторыю па некалькіх прычынах», — сказаў генеральны сакратар арганізацыі Мішэль Жаро.

На працягу года ў многіх краінах Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу назіраліся перыяды анамальна моцнай спёкі, у некаторых раёнах тэмпература паветра перавышала 45 градусаў па Цэльсіі.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031