Знайсці
24.11.2015 / 20:1112РусŁacБел

Расійскі генерал: На авіябазе ў Беларусі мяркуецца трымаць 12 самалётаў

Праект стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі прадугледжвае, што на аэрадроме ў Бабруйску будуць знаходзіцца 12 баявых самалётаў і 4 транспартна-баявыя верталёты Мі-8. Такія лічбы назваў начальнік аператыўнага кіравання глаўкамата Паветрана-касмічных сіл Расіі Аляксандр Ляпкін.

Паводле яго словаў, якія перадае ria.ru, склад расійскай авіябазы і яе арганізацыйна-штатная структура ўжо зацверджаныя. Ён заявіў, што дакумент узгоднены з беларускім бокам і папрасіў беларускіх калег паскорыць правядзенне неабходных працэдур па падрыхтоўцы пагаднення да падпісання.

Пытанне аб размяшчэнні расійскай авіябазы ў Беларусі павінна было разглядацца на сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краін 26 лістапада. Аднак пазней стала вядома, што візіт Лукашэнкі ў Маскву адкладзены. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031