Знайсці
23.11.2015 / 14:5513РусŁacБел

Следам за Брэстам адключаць вулічнае асвятленне сталі ў Баранавічах

Святло на большасці вуліц Баранавічаў выключаюць з апоўначы да 5 гадзін раніцы. Такое рашэнне прыняў гарвыканкам з мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў.

На вуліцы Тэльмана ліхтары гараць усю ноч, intex-press.by

Як распавялі Intex-press у Баранавіцкім гарвыканкаме, адключаць вулічнае асвятленне пачалі з 17 лістапада. Аднак не на ўсіх вуліцах, як, напрыклад, у Брэсце.

Усю ноч у Баранавічах гараць ліхтары на пуцеправодах па вуліцах Савецкай і Тэльмана, на вуліцах Баранава, Фабрычнай і на праспекце Савецкім. 

На вуліцах Цыялкоўскага, Энтузіястаў, Паркавай і праспекце Машэрава вулічнае асвятленне адключаюць не апоўначы, а ў гадзіну ночы: для зручнасці гараджан, якія прыязджаюць у гэты час з «Атланта».

«Я размаўляў з начальнікам Брэсцкай ДАІ і ён сказаў: ноччу Брэст не праглядаецца нават са спадарожніка, — распавёў Уладзімір Захарчук, намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама. — Наш горад са спадарожніка убачыць усё ж такі можна, бо вулічнае асвятленне адключаюць не ўсюды».

Па словах У.Захарчука, ніякіх зменаў у крымінагеннай абстаноўцы горада адключэнне вулічнага асвятлення пакуль не пацягнула, але гарадскія ўлады адсочваюць гэтую сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031