Знайсці
23.11.2015 / 10:569РусŁacБел

У тарыфы на газ і электраэнергію для насельніцтва плануюць уключыць ПДВ

З 2016 года плануецца адмяніць падатковую льготу пры рэалізацыі насельніцтву паслуг па газа- і электразабеспячэнні. Гэтую меру прадугледжвае праект бюджэту на наступны год.

З 2016 года прапануецца ўстанаўліваць тарыфы на газ і электраэнергію для насельніцтва з улікам падатку на дададзеную вартасць (ПДВ). Сёння ПДВ складае 20%. 

Як растлумачылі БелаПАН спецыялісты, знаёмыя з сітуацыяй, прапанова аб уключэнні ПДВ у тарыфы для насельніцтва з'яўляецца адной з мер, скіраваных на ліквідацыю практыкі перакрыжаванага субсідавання. 

Зараз сумы ПДВ газа- і энергазабеспячальныя арганізацыі адносяць на свае затраты, звязаныя з аказаннем насельніцтву паслуг газа- і электразабеспячэння. Чакаецца, што ў выніку ўключэння ПДВ у тарыфы на газ і электраэнергію павялічыцца працэнт кампенсавання насельніцтвам затрат на аказанне такіх паслуг. 

Тэма ўключэння ПДВ у тарыфы для насельніцтва на газ і электраэнергію ўжо стала, паводле звестак БелаПАН, прадметам дыскусій на афіцыйным узроўні. 

Нагадаем, рэформа тарыфаў з'яўляецца адной з умоў міжнародных фінансавых арганізацый, з якімі Беларусь вядзе перамовы аб прыцягненні новых крэдытаў. 

Трэба адзначыць, што тэмпы росту тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі вызначаюцца дзяржавай і рэгламентуюцца рашэннямі прэзідэнта. Згодна з указам № 550, прынятым у 2013 годзе, штогод 1 студзеня тарыфы на такія паслугі павышаюцца ў памеры, эквівалентным 5 доларам. 

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031