Знайсці
20.11.2015 / 18:1818РусŁacБел

У мінскім судзе з вуснаў амапаўца прагучала «Пуцін — х…ло!»

Прэцэдэнт здарыўся сёння, 20 лістапада, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска падчас слухання спраў лідара незарэгістраванага ў Беларусі руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка і лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

Сіўчыка абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць расійскай ваеннай базы ў Беларусі, а таксама брыдкаслоўі. Лябедзьку судзілі за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій напярэдадні «Дзядоў».

Лябедзька адмовіўся ад адваката, абараняўся сам. Сваёй віны не прызнаў. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла актывіста да штрафу ў памеры 50 базавых велічыні (9 млн рублёў).

Суддзя Вячаслава Сіўчыка Міхаіл Хома прысудзіў апазіцыянеру 60 базавых велічынь: 30 — за брыдкаслоўе і 30 — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Усяго лідару руху «Разам» прыйдзецца выплаціць 10 млн 800 тысяч рублёў.

Амапавец Руслан Мыслівец, адзін са сведкаў

Журналіст Таццяна Уласенка, якая прысутнічала на працэсе, паведамляла, што падчас складання паказанняў трэцім сведкам-амапаўцам, той тлумачыў, за які лозунг у яго былі прэтэнзіі да Сіўчыка. Пасля доўгіх пакут ён, нарэшце, сказаў услых: «Пуцін - х…ло!». Уласенка кажа, што амапаўцу адразу стала лягчэй: знайсці літаратурны сінонім гэтага папулярнага ва Украіне і ў некаторых беларускіх колах выраза праваахоўнік не здолеў.

Сіўчык заявіў, што паказанне — ілжывае, і ён казаў «Хуцін пуйло». Але суд паверыў амапаўцу.

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031