Знайсці
19.11.2015 / 19:306РусŁacБел

Юнкер у лісце да Пуціна назваў умову паляпшэння адносін з Масквой

Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прапанаваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну больш цесныя гандлёвыя ўзаемаадносіны паміж ЕС і Мытным саюзам у выпадку прагрэсу з выкананнем спынення агню на Данбасе.

Юнкер агучыў гэтую прапанову ў лісце, які накіраваў Пуціну на гэтым тыдні, перадае DW са спасылкай на Reuters.

У лісце Юнкера падкрэсліваецца важнасць добрых адносін паміж ЕС і Масквой, «якія, на вялікі жаль, не было магчымасці развіваць на працягу апошняга года».

Прэс-сакратар Еўракамісіі пацвердзіла, што Юнкер напісаў Пуціну ліст пасля непрацяглай сустрэчы на саміце G20, аднак не браў на сябе ніякіх новых абавязацельстваў у ім.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што здзіўлены лістом Юнкера, які не адлюстроўвае меркаванне сяброў ЕС і ніякім чынам не згадвае санкцыі ЕС супраць Расіі за анексію Крыма і дэстабілізацыю на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031