Знайсці
10.11.2015 / 15:2014РусŁacБел

Лукашэнка хоча, каб сілавыя структуры былі кампактнымі

Аляксандр Лукашэнка даручыў ствараць у Беларусі кампактныя, мабільныя, высокаэфектыўныя праваахоўныя органы і іншыя сілавыя структуры.

president.gov.by

Пра гэта заявіў дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась, каментуючы вынікі праведзенай 10 лістапада нарады па пытаннях развіцця дзяржаўных органаў сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі.

На нарадзе прадметна абмяркоўвалася сітуацыя ў кожным сілавым ведамстве, кіраўнік дзяржавы заслухаў усіх кіраўнікоў, даў ацэнку іх працы і дзейнасці даручаных ім структур, паставіў перад кожным канкрэтныя задачы.

Закраналіся таксама праблемныя моманты, звязаныя з грувасткасцю, перанасычанасцю некаторых структур, наяўнасцю лішніх і дублюючыхся функцый.

«Кіраўнік дзяржавы даў выразна зразумець, што працаваць так, як раней, не атрымаецца. Кіраўнікам трэба перабудоўваць сваю працу і перабудоўваць працу падначаленых ведамстваў», — адзначыў Станіслаў Зась.

naviny.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031