Знайсці
07.11.2015 / 10:451РусŁacБел

Беларускія турфірмы прыпыняюць продаж тураў у Егіпет з вылетам з Масквы

Беларускія турыстычныя кампаніі прыпыняюць продаж тураў у Егіпет з вылетам з Масквы. Гэтую інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў офісах некалькіх беларускіх турфірм.

Рэч у тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 6 лістапада пагадзіўся з прапановай прыпыніць палёты ў Егіпет да высвятлення прычын авіякатастрофы самалёта А321. У сувязі з гэтым Ростурызм стварае аператыўны штаб па эвакуацыі расійскіх турыстаў з Егіпта.

Пры гэтым продаж тураў з вылетам з Мінска працягвалася ў ранейшым рэжыме, падкрэслілі прадстаўнікі турбізнесу.

«Далей будзем дзейнічаць з улікам рэкамендацый кампетэнтных органаў, у тым ліку Мінспорту і турызму Беларусі», — распавялі ў кампаніі Travel House.

Егіпет традыцыйна ўваходзіць у топ-10 пераваг беларускіх турыстаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031