Знайсці
06.11.2015 / 17:511РусŁacБел

У Бабруйску паваліўся пад'ёмны кран

У Бабруйску 6 лістапада на дом, які будаваўся, паваліўся вежавы пад'ёмны кран. Пацярпелых няма. 

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя аб перакульванні вежавага пад'ёмнага крана паступіла ў 11.27. «Перакульванне здарылася пры будаўніцтве жылога шматпавярховага дома. Пры пад'ёме грузу каля 1 тоны адбылося разбурэнне элементаў вежавага крана каля яго асновы ў раёне паваротнай пляцоўкі», — паведамілі ў МНС. 

Кран не ўпаў на зямлю, а абапёрся на будынак, які будуецца, у раёне дзявятага паверха. Гэта дало магчымасць кранаўшчыку перайсці на дах пабудовы, пры гэтым ён абсалютна не пацярпеў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031