Знайсці
06.11.2015 / 14:1921РусŁacБел

Лукашэнка: Буду служыць народу да апошніх дзён

Аляксандр Лукашэнка гатовы служыць народу «да апошніх дзён, колькі ён будзе давяраць». Пра гэта ён заявіў 6 лістапада пасля інаўгурацыі ў сталічным Палацы Незалежнасці. 

Лукашэнка лічыць, што на прэзідэнцкіх выбарах гэтага года народ прагаласаваў правільна. «Не таму што я выключны, не таму што я самы разумны. У гэтай зале дастаткова людзей, якія могуць быць прэзідэнтамі нашай краіны. Вы прагаласавалі правільна, таму што, прагаласаваўшы, мы нікому нічога не вінаватыя», — патлумачыў кіраўнік дзяржавы. 

«Мы не адмывалі грошы ў перадвыбарную кампанію, мы абышліся капейкамі, праводзячы выбары. Я нікому не даваў ніякіх абяцанняў ні на Усходзе, ні на Захадзе, ні ў Амерыцы, ні ў Афрыцы. Мы прайшлі незалежна гэтыя 20 гадоў. Паверце, гэта найвялікшы набытак, калі прэзідэнт перамагае дзякуючы народу, калі яго народ абірае, калі не адыгрываюць ролі грошы», — падкрэсліў Лукашэнка. 

Ён параіў жыхарам Беларусі, асабліва моладзі, калі яны ў наступныя разы будуць галасаваць за кіраўніка дзяржавы, паглядзець, «якія грошы і людзі за ім стаяць». «У мяне няма гэтых людзей і грошай, у мяне ёсць толькі вы, ёсць беларускі народ», — заявіў Лукашэнка.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031