Знайсці
06.11.2015 / 13:164РусŁacБел

На мінскім вакзале затрыманыя пенсіянеры, якія збіраліся на інаўгурацыю Лукашэнкі

Група з 7 пенсіянераў на чале з праваабаронцам Тамарай Сяргей была затрыманая сёння раніцай на мінскім чыгуначным вакзале.

Як паведаміў карэспандэнту Свабоды супрацоўнік міліцыі Сяргей Гаркавы, Тамара Сяргей падазраецца ў крадзяжы грошай у адной з наведніц вакзала, якая засведчыла гэта.

Пенсіянеры з Мінска, Бабруйска і Крупак збіраліся трапіць да месца правядзення інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб там сустрэцца з ім. Усе затрыманыя — актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконнасці ў судах».

Тамара Сяргей знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку, не адпускаюць і астатніх 6 чалавек з групы.

У дзяжурнай частцы міліцыі Чыгуначнага вакзала дзяжурны адмовіўся называцца і сказаў, што «Тамара Сяргей не затрыманая, але цяпер праводзіцца праверка, бо яна падобная на злачынцу, які ўчыніў злачынства». Якое менавіта - не сказаў.

Тым часам Тамара Сяргей паведаміла праз тэлефон, што падпалкоўнік Сяргей Гаркавы, які яе затрымліваў, прымяніў да яе грубую сілу. Зараз яна застаецца ў пастарунку і яе абшукваюць.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031