Знайсці
06.11.2015 / 12:192РусŁacБел

Музычны праект «Альбом школьных песень»

На партале tuzin.fm інтэрнэт-рэліз надзвычай важнай працы – першага беларускага альбому, прысьвечанага школе.

Галоўнай мэтай, якую ставілі ўдзельнікі гэтага праекту, стала стварэньне сучаснага, цалкам беларускамоўнага рэпертуара для школьных мерапрыемстваў. Без перабольшаньня можна сказаць, штоў працу ўключыліся творчыя сілы ўсёй Беларусі. Музыканты, аўтарытэкстаў і музыкі, выканаўцы зь Менску, Магілёва, Гародні,Наваполацка, Слуцка, Валожына, Клічава, а таксама нашы землякі з Польшы і ЗША, аб’ядналіся, кабзрабіць «Альбом школьных песень».

Песьні альбома адлюстроўваюць самыя розныя тэмы школьнага жыцьця. Гэта можна заўважыцьнават па іх назвах: «Нашы настаўнікі», «Першыя ўрокі», «Школьны вальс», «Апошні званок», «Вальсразьвітаньня», «Лета», «Дырэктар школы», «Самая прывабная», «Школьная настальгічная». А формы падачы тут самыя разнастайныя – ад традыцыйнага вальса з пранікнёнымі словамі аб незабыўных школьных часах да іранічных рок-н-рольных кампазыцый кшталту «Дырэктара школы» і «Школьнай настальгічнай».

Сыгнальная вэрсія альбому выйшла напярэдадні новага навучальнага года, напрыканцы жніўня 2012-га, але праца працягвалася і надалей. На Tuzin.fm прадстаўлена перавыданьне альбому з 10 асноўнымі трэкамі, бонуснай кампазыцыяй, а таксама мінусоўкамі ўсіх песень, якія можна выкарыстоўваць у самастойнай працы. Музычны матэрыя быў палепшаны з улікам практычнага выкарыстаньня ў школьных мерапрыемствах.

Прэзэнтацыя на Tuzin.fm. Альбом школьных песень

1. Першыя ўрокі (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
2. Нашы настаўнікі (Н. Ірванцоў-Друцкі)
3. Школьны вальс (У. Гаркуша – В. Гіруць-Русакевіч)
4. Лета (Н. Ірванцоў-Друцкі)
5. Самая прывабная (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
6. Апошні званок (Н. Ірванцоў-Друцкі)
7. Вальс разьвітаньня (Т. Грыневіч – С. Сокалаў-Воюш)
8. Школьная настальгічная (А. Гаварушка)
9. Апошні дзень (Ю. Несьцярэнка, Д. Несьцярэнка – Д. Несьцярэнка)
10. Дырэктар школы (Н. Ірванцоў-Друцкі)

Бонус-трэк:

11. Восеньскі мінор (Ю. Несьцярэнка – А. Беланожка)

Песьні выконваюць: Н. Жыткевіч (1, 3, 5), Надзейка (2, 4), Л. Дудзенус (6, 7), рок-гурт «Найлепшыя вучні» (8, 10), Ю. Несьцярэнка (9, 11), Д. Несьцярэнка (9), І. Карпюк-Дамбровска (11).

tuzin.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031