Знайсці
06.11.2015 / 09:593РусŁacБел

Парламенту Каталоніі дазволена галасаваць аб незалежнасці

Абмеркаванне аддзялення рэгіёну ад Іспаніі намечана на 9 лістапада.

Reuters.com

Парламент Каталоніі мае права правесці дэбаты і галасаванне аб аддзяленні ад Іспаніі.

Канстытуцыйны суд у Мадрыдзе адхіліў у чацвер, 5 лістапада, сумесны пазоў кіруючай іспанскай Народнай партыі, Сацыялістычнай партыі Каталоніі і каталонскага ліберальнага руху «Грамадзяне», якія патрабавалі прызнаць галасаванне неканстытуцыйным.

Кааліцыя каталонскіх незалежнікаў перамагла 27 верасня на выбарах у Барселоне, атрымаўшы 62 з 135 месцаў у рэгіянальным парламенце. Яшчэ 10 месцаў атрымала дружалюбная гэтаму блоку вельмі левая партыя «Кандыдаты народнага адзінства» (CUP). Сепаратысты паабяцалі дамагчыся незалежнасці на працягу васемнаццаці месяцаў.

Дэбаты і галасаванне аб аддзяленні ад Іспаніі намечаны на 9 лістапада

dw.de

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031